Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Instagram-блогеру прысудзілі 4 гады калёніі. Пры затрыманьні ў яго выбівалі лагін і пароль


У судзе Маскоўскага раёну Менскe 24 траўня вынесьлі прысуд 29-гадоваму палітвязьню Сяргею Сакаўцу.

Судзьдзя Тацяна Пірожнікава па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу прызначыла яму чатыры гады калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Як паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна», палітвязень на судзе віны не прызнаў і заявіў пра зьбіцьцё пры затрыманьні. Пад вартай ён восем месяцаў.

Сяргей Сакавец быў затрыманы 21 верасьня 2021 году і арыштаваны на 10 сутак за падпіску на тэлеграм-канал «Рэальная Беларусь». Але з «сутак» ён так і ня выйшаў — супраць яго завялі крымінальную справу па «народным» артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу за ўдзел у акцыях пратэсту пасьля выбараў, пазьней дадаліся абвінавачваньні ў паклёпе на Лукашэнку. Пад вартай ён восем месяцаў.


На судзе палітвязень заявіў пра збіцьцё пры затрыманьні — ён зьвярнуўся са скаргай да пракурора. Па ягоных словах, адразу яго білі ў машыне, калі затрымалі на працы. Пяць супрацоўнікаў ГУБАЗіКу пыталіся: «На каго ты працуеш і навошта вядзеш свой Instagram?» Як расказаў на судзе Сяргей, білі дубінкай і кулакамі па галаве. Пасьля вывелі з машыны і білі ў пад’езьдзе, дзе жыве Сяргей, патрабавалі пароль і лагін ад Instagram. Таксама білі па рэбрах, а пасьля ператрусу ў ГУБАЗіКу «адзін біў вышэй каленяў па цягліцах кулаком».

Пракурор пакінуў скаргу на зьбіцьцё без увагі і папрасіў прызначыць Сакаўцу пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі на чатыры гады агульнага рэжыму. Суд цалкам задаволіў просьбу пракурора.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG