Ліцэнзія, як перадае агенцтва Reuters, будзе дзейнічаць толькі да 07:01 раніцы 25 сакавіка па менскім часе.
Наступная выплата па эўрабондах прызначаная на 27 траўня. Калі Расея ня зможа зрабіць выплаты, будзе абвешчаны дэфолт.
Расея да канца года па міжнародных аблігацыях павінна выплаціць амаль 2 мільярды даляраў.
Да гэтага часу Расеі ўдавалася ажыцьцявіць выплаты па міжнародных аблігацыях, нягледзячы на санкцыі Захаду праз канфлікт ва Ўкраіне і контрзахады з боку Масквы, якія ўскладнялі перамяшчэньне грошай празь межы.
У пятніцу Расія пасьпешна зрабіла аплату па дзьвюх міжнародных аблігацыях – адной выпуску ў эўра і ў адной у далярах – за тыдзень да тэрміну пагашэньня.