Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 24 траўня: судзяць візажыстку Вольгу Томіну, якая мае трое дзяцей і паўмільёна падпісчыкаў у Instagram


Затрыманьне ў Менску. Ілюстрацыйнае фота
Затрыманьне ў Менску. Ілюстрацыйнае фота

Беларусаў працягваюць перасьледаваць за іх грамадзянскую пазыцыю.

У судзе Ленінскага раёну Менску пачынаецца суд над вядомай візажысткай Вольгай Томінай, піша праваабарончы цэнтар «Вясна».

Палітзьняволеную затрымалі 9 сакавіка паводле артыкулу 342 КК (удзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак).

У яе тэлефоне сілавікі знайшлі фатаздымкі і відэа зь мірных акцый пратэсту 2020 году. Пасьля затрымання ў праўладных Telegram-каналах выйшла «пакаяннае» відэа з удзелам Вольгі.

У палітзьняволенай трое непаўналетніх дзяцей. У Instagram на яе падпісана больш за 550 тысяч карыстальнікаў.

Справу Вольгі Томінай разглядае судзьдзя Юлія Шут.

Берасьцейцу прысудзілі два гады калёніі за абразу Лукашэнкі

19 і 20 траўня ў судзе Берасьцейскага раёна судзьдзя Сяргей Маручак разглядаў справу Івана Бацюка.

У выніку палітзьняволенага абвінавацілі ў зьдзяйсьненьні злачынства па ч.1 і ч.2 артыкула 368 «Абраза прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь».

З-за гэта Бацюка пакаралі 2 гадамі калёніі агульнага рэжыму, паведамляе «Вясна».

Тэатральны крытык Мушынская больш не працуе ў часопісе «Мастацтва» — ёй прапанавалі напісаць заяву аб звальненьні па згодзе бакоў

Гэту інфармацыю сама Тацьцяна Мушынская пацьвердзіла By_culture.

Тацьцяна Мушынская — вядомая беларуская журналістка, пісьменьніца, тэатральны крытык, лібрэтыст. Аўтарка двух дзясяткаў кніг. У 2013 годзе стала пераможцам Нацыянальнай тэатральнай прэміі ў намінацыі «Найлепшы журналіст (музычны крытык)». З 1991 года працавала рэдактарам аддзела музыкі часопіса «Мастацтва».

Мушынская таксама маці палітвязьня Ягора Марціновіча, галоўнага рэдактара «Нашай Нівы», якому 15 сакавіка прысудзілі 2.5 гады зьняволеньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG