Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казахстан далучыўся да санкцый супраць расейскіх банкаў. На іх рахунках заблякавалі $22 млн


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Казахстане на рахунках «дачок» расейскіх банкаў, якія трапілі пад санкцыі шэрагу краін, заблякавалі амаль $22 млн.

Улады Казахстана далучыліся да абмежавальных захадаў, якія ўводзяцца супраць Расеі ў адказ на ўварваньне ва Ўкраіну. Акрамя таго, замежныя банкі заблякавалі плацяжы ў замежнай валюце ў дачыненьні асобных кліентаў казахстанскага «Сбербанку» на суму 2,9 млрд тэнге ($6,8 млн) і Eco Center Bank (да зьмены ўладальніка — «Альфабанк») на суму 3,9 млрд тэнге, $9,2 млн). Пра гэта піша «Інтэрфакс» са спасылкай на кіраўніка Агенцтва рэгуляваньня і разьвіцьця фінансавага рынку Казахстана Мадзіну Абылкасымаву.

АТ «Банк «ЦэнтрКрэдыт» (новы акцыянэр Eco Center Bank) накіраваў ліст у OFAC (структура Мінфіну ЗША, адказная за правапрымяненьне санкцый) для атрыманьня генэральнай ліцэнзіі і выключэньня банка з санкцыйнага сьпісу ў сувязі са зьменай акцыянэра. У кіраўніцтве банка разьлічваюць, што санкцыі будуць зьнятыя, а карэспандэнцкія рахункі і сродкі кліентаў разблякуюць.

У сакавіку казахстанскія «дочкі» ВТБ, «Альфа-банку» і «Сбербанку» трапілі пад блякавальныя санкцыі ЗША. У траўні «дачку» «Альфа-банку» купіў казахстанскі банк «ЦэнтрКрэдыт». Працягваецца пошук інвэстараў для «дачок» «Сбербанку» і ВТБ.

Па дадзеных Нацбанку Казахстана, на 1 красавіка 2022 году «дочкі» «Сбербанку», «Альфа-банку» і ВТБ займалі адпаведна 4-е, 11-е і 13-е месцы ў аб’ёме актываў сярод 22 банкаў краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG