Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча разрывае пагадненьне аб пастаўках газу з Расеяй, заключанае ў 1993 годзе


Газаправод. Ілюстрацыйнае фота
Газаправод. Ілюстрацыйнае фота

Аб гэтым заявіла міністарка клімату і навакольнага асяродзьдзя Польшчы Ганна Москва.

«Польшча дэнансуе міжурадавае газавае пагадненьне 1993 году аб Ямале. Агрэсія Расеі супраць Украіны пацьвердзіла правільнасьць намеру польскага ўраду стаць цалкам незалежным ад расейскага газу. Мы заўсёды ведалі, што „Газпром“ — ненадзейны партнэр», — паведаміла Ганна Москва.

Так званае Ямальскае пагадненьне, падпісанае ў Варшаве 25 жніўня 1993 году, неаднаразова дапаўнялася. Апошні пратакол аб унясеньні зьменаў быў падпісаны паміж прадстаўнікамі Польшчы і Расеі 29 кастрычніка 2010 году.

Міністар Ганна Москва нагадала, што апэратарам Ямальскага газаправоду з 2010 году зьяўляецца польская кампанія Gaz-System.

«З гадамі кантроль польскага апэратара над газаправодам паступова мацнеў у адпаведнасьці з эўрапейскім заканадаўствам. У 2022 годзе быў прыняты закон, які прадугледжвае, што апэратар мае права выключнага карыстаньня маёмасьцю гэтай сеткі, неабходнага для выкананьня абавязкаў апэратара», — паведаміла Ганна Москва.

12 траўня Газпром аб’явіў, што пааз санкцый супраць Europol Gaz ня будзе выкарыстоўваць газаправод, які праходзіць праз Польшчу, для транзыту газу ў Эўропу. Europol Gaz валодае польскім участкам Ямальскага газаправоду.

11 траўня Расея ўвяла санкцыі супраць эўрапейскіх кампаній, якія супрацоўнічаюць з Газпромам. Сярод іх былі нямецкая Gazprom Germania і польская Europol Gaz.

Пакет 48,82% акцый Europol, які належаў Газпрому, быў адной з ключавых інвэстыцый Расеі ў Польшчы. Акрамя «Газпрому», у кампаніі таксама уплыў мае польская PGNiG, якая кантралюе 51,18% акцый Europol.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG