Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінская выведка паведамляе пра пахаваньне беларускіх наймітаў, якія ваявалі на баку Расеі


Расейская самаходная артылерыйская ўстаноўка, зьнішчаная ў выніку бою ў горадзе Трасьцянец Сумскай вобласьці.
Расейская самаходная артылерыйская ўстаноўка, зьнішчаная ў выніку бою ў горадзе Трасьцянец Сумскай вобласьці.

Асобныя беларускія вайскоўцы бяруць удзел у вайне з Украінай у складзе расейскіх ПВК, заяўляе ўкраінская выведка.

У Беларусі пахавалі некалькіх вайскоўцаў, якія бралі ўдзел у вайне супраць Украіны ў складзе расейскіх прыватных вайсковых кампаній і загінулі там, сьцьвярджае Галоўнае ўпраўленьне выведкі Ўзброеных сіл Украіны.

«У некалькіх населеных пунктах Беларусі прайшло пахаваньне вайскоўцаў, якія падахвоціліся заключыць кантракты з расейскімі ПВК, – гаворыцца ў рэлізе ўкраінскага ГРУ ад 22 траўня. – У прыватнасьці, жалобныя мерапрыемствы па салдату-кантрактніку, які загінуў, прайшлі ў горадзе Мар'іна горка Менскай вобласьці (там базуецца 5 асобная брыгада спэцыяльнага прызначэньня). У Асіповічах Магілёўскай вобласьці (там базуецца 51 зьмешаная артылерыйская група) пахавалі адстаўнога афіцэра і былога салдата-кантрактніка».

У цэлым, адзначылі ў ВСУ, удзел у вайне непапулярны сярод беларускіх вайскоўцаў: «У вайсковых частках не праводзіцца сурʼёзная агітацыя ці прапагандысцкія мерапрыемствы. Зрэшты, вядома аб выпадках добраахвотнага падпісаньня кантрактаў з рознымі расейскімі ПВК». Асноўны матыў – грошы.

  • Улады ў Менску адмаўляюць удзел беларускай арміі ў баявых дзеяньнях супраць Украіны на баку РФ, у той жа час беларуская тэрыторыя з пачатку ўварваньня выкарыстоўвалася расейскім войскам для нанясеньня ўдараў па Ўкраіне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG