Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У атачэньні Лукашэнкі загаварылі пра зьяўленьне ўкраінскіх дывэрсантаў


Аляксандар Вальфовіч, 2021
Аляксандар Вальфовіч, 2021

Аб заходах на тэрыторыю Беларусі дывэрсійна-разьведвальных груп з боку Ўкраіны заявіў дзяржсакратар Савету бясьпекі Аляксандар Вальфовіч у інтэрвію «ВаенТВ» (тэлекампанія Мінабароны), відэавэрсія якога апублікаваная 22 траўня.

«Сёньня групоўка ўзброеных сіл на Ровенскім напрамку на ўкраінскай тэрыторыі складае каля 10,5 тысяч чалавек, на Чарнігаўскім – 4,5 тысячы, на Кіеўскім – больш за 5 тысяч чалавек, – сказаў Вальфовіч. – Ідзе інжынэрнае абсталяваньне ўчасткаў дзяржаўнай мяжы ўздоўж украінскай мяжы, уздоўж нашых паўднёвых рубяжоў. Мініраваньне, ажыцьцяўленьне завалаў, дзеяньне дывэрсійна-разьведвальных груп, у тым ліку з заходам на беларускую тэрыторыю».

  • 24 лютага Расея пачала вайну супраць Украіны. Улады ў Менску адмаўляюць удзел беларускага войска ў баявых дзеяньнях на баку РФ, у той жа час беларуская тэрыторыя з пачатку ўварваньня выкарыстоўвалася расейскім войскам для нанясеньня ўдараў па Ўкраіне.
  • 4 траўня ва Ўзброеных сілах Беларусі пачалася раптоўная праверка сіл рэагаваньня.
  • Генштаб УС Украіны 22 траўня заявіў аб пагрозе нанясеньня ракетных і авіяцыйных удараў зь беларускай тэрыторыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG