Праваабаронцам паведамілі, што першыя тры дні яго ўтрымлівалі ў «стакане», а тры ночы запар з 20:00 да 6:00 выводзілі ў «спэцыяльны» кабінэт. Там некалькі гадзін яму паказвалі відэа з выступамі Лукашэнкі, а ён павінен быў увесь час стаяць і глядзець.
Пры гэтым прысутнічалі і міліцыянты, якія кантралявалі працэс. Але яны мяняліся, каб паспаць.
Перадачы хлопцу перадалі ўжо амаль перад вызваленьнем, калі ў камэру зайшоў начальнік ІЧУ і зьдзівіўся, чаму ў арыштантаў нічога няма. Тады ім прынесьлі тры перадачы ад сваякоў. У «палітычнай» камэры было вельмі холадна.