Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разьвітаньні з Шушкевічам і Краўчуком: у Менску народнае пахаваньне, у Кіеве дзяржаўная цырымонія. ФОТА

У Кіеве адбываецца цырымонія разьвітаньня з прэзыдэнтам Украіны 1991-1994 гг. Леанідам Краўчуком. Разьвітацца з палітыкам прыйшлі, у прыватнасьці, мэр Кіева Віталь Клічко, кіраўнік вайсковай адміністрацыі Кіева Мікалай Жырноў, міністар абароны Аляксей Рэзьнікаў, міністар культуры і інфармацыйнай палітыкі Аляксандар Ткачэнка і былы старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны Аляксандар Мароз.Акрамя таго, на цырымонію разьвітаньня прыйшлі другі прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма, трэці — Віктар Юшчанка, пяты — Пятро Парашэнка, і цяперашні, шосты — Уладзімір Зяленскі.Першы прэзыдэнт Украіны памёр 10 траўня пасьля працяглай хваробы. Ён праходзіў рэабілітацыю ў Нямеччыне.

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч памёр у Менску 3 траўня ў 23:35. Яму было 87 гадоў. У канцы красавіка ён трапіў у рэанімацыю пасьля перанесенага COVID-19. Праз два дні яго выпісалі зь лякарні, але хвароба ўжо падарвала здароўе палітыка.Станіслаў Шушкевіч быў доктарам фізыка-матэматычных навук прафэсарам, членам-карэспандэнтам Акадэміі навук, у 1991–1994 кіраваў Вярхоўным Саветам 12-га скліканьня. Адзін з падпісантаў Белавескага пагадненьня, якое паставіла кропку ў існаваньні СССР.

XS
SM
MD
LG