Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ аднаго беларускага ксяндза аштрафавалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»


Ксёндз Анджэй Бульчак, фота з тэлеграм-каналу «Хрысьціянская візія»
Ксёндз Анджэй Бульчак, фота з тэлеграм-каналу «Хрысьціянская візія»

Суд Пастаўскага раёна аштрафаваў беларускага ксяндза Анджэя Бульчака, які мае польскае грамадзянства і ў сакавіку зьехаў зь Беларусі, на 960 рублёў (30 базавых велічынь) за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Як перадаюць у тэлеграм-канале, Бульчак атрымаў позву ў суд па Viber «у якасьці асобы, у дачыненьні да якой вядзецца адміністрацыйны працэс па ч. 2 арт. 19.11 КаАП», паведамляе тэлеграм-канал «Хрысьціянская візія».

Што менавіта ставілі ў віну ксяндзу, не ўдакладняецца.

Як расказвала раней «Хрысьціянская візія», у канцы сакавіка Анджэй Бульчак тэрмінова пакінуў Беларусь праз пагрозу перасьледу. На яго склалі пратакол за публікацыю ў пачатку сакавіка відэа «Ліст», дзе на польскай мове расказваецца, што беларусы выступаюць супраць вайны ў Беларусі. У роліку паказалі фатаздымкі з пратэстаў, і на адным зь іх быў лягатып тэлеканалу «Белсат», які беларускія ўлады прызналі экстрэмісцкім. Суд тады не адбыўся, бо дакумэнты адправілі на дапрацоўку.

Анджэй Бульчак жыў у Беларусі 14 гадоў, на момант ад’езду працаваў пробашчам касьцёла Езуса Міласэрнага ў Паставах. У сярэдзіне траўня ў яго сканчаецца дазвол на служэньне ў Беларусі.

Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», за апошні месяц у аналягічных справах судзілі яшчэ некалькі каталіцкіх сьвятароў у Віцебскай, Менскай і Магілёўскай абласьцях.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG