Затрыманьне ксяндза
Праваабаронцам «Вясны» паведамілі, што 24 сакавіка ў гарадзкім пасёлку Лынтупы затрымалі ксяндза Андрэеўскага касьцёла Аляксандра Барана. Цяпер ён знаходзіцца ў ІЧУ горада Паставы.
Прозьвішча і прычыны затрыманьня пакуль невядомыя.
На Дзень Волі затрымалі аднаго зь першых менскіх хіпі, рэкламшчыка і мастака Сяргея Філіпава
Таксама затрымалі ягоную жонку Галіну. Прычыны затрыманьня невядомыя.
Раней праваабаронцы паведамлялі пра 12 чалавек, якіх забралі сілавікі 25 сакавіка ў Менску. У адной з сытуацыі людзі сядзелі на лавачцы ў парку.
Пяцярых «жанчын з парасонамі» не затрымлівалі
На праўладных тэлеграм-каналах зьявілася інфармацыя аб затрыманьні пяці «жанчын з парасонамі». Аднак затым Свабодзе паведамілі, што насамрэч затрыманьняў не было.
Свабода зьвярнулася да «Жанчын з парасонамі» па камэнтар.
«Ужо ня першым разам халуйскія каналы распаўсюджваюць фэйк пра захоп дзяўчат з парасонамі. У рэчаіснасьці нічога падобнага не адбывалася. Прыгонная сыстэма працуе так, што адсутнічае хоць якое паняцьце пра сумленьне ці гонар, але востры страх перад пакараньнем ад падхалімаў вышэйшага рангу, штурхае супрацоўнікаў былога МУС фальшаваць свае „посьпехі“. І цалкам у духу сваіх фашыстоўскіх, і нквдэшных папярэднікаў яны хапаюць выпадковых людзей, каб замазаць вочы начальству, і нават робяць пастановачныя відэа для справаздачаў. Дзяўчаты ў парадку. А ўсё гэта сьведчыць толькі пра канчатковую маральную дэгенэрацыю рэпрэсіўнага апарату, перапоўненага унутранымі інтрыгамі і хлусьнёй».