Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палата прадстаўнікоў прагаласавала за зьмены ў КПК аб завочным крымінальным перасьледзе

абноўлена

Палата прадстаўнікоў, архіўнае фота
Палата прадстаўнікоў, архіўнае фота

У Беларусі зьявіцца інстытут «спэцыяльнага вядзеньня». У праекце закону выкладзены парадак дасудовага вядзеньня і судовага разгляду крымінальных спраў у дачыненьні абвінавачанага, які знаходзіцца за межамі Рэспублікі Беларусь. Могуць у тым ліку канфіскаваць маёмасьць.

Парадак будзе распаўсюджвацца на справы паводле артыкулаў аб злачынствах: супраць міру і бясьпекі чалавецтва, супраць дзяржавы, шэрагу іншых, якія прыводзяць да пагрозы нацыянальнай бясьпецы.

Праектам прадугледжана, што сьледзтва і суд у крымінальнай справе магчымы, калі абвінавачаны ўхіляецца ад яўкі, іншая краіна адмовілася яго выдаць, або на працягу шасьці месяцаў не было адказу на запыт аб выдачы.

Таксама прадугледжваецца правядзеньне спэцыяльнага вядзеньня бяз запыту аб выдачы. Такую пастанову можа выдаць генэральны пракурор альбо старшыня СК, КДБ са згоды генпракурора.

Цяпер зьмены набудуць моц, калі закон падпіша Лукашэнка.

На думку старшыні Сьледчага камітэту Дзьмітрыя Гары, «спэцыяльнае вядзеньне» ня будзе насіць масавага характару і накіравана супраць асоб, якія «нанесьлі найбольш значны і істотны ўрон нашай дзяржаве», яго цытуе Sputnik.

У прыклад шэф СК прывёў экс-кіраўніка Купалаўскага тэатра Паўла Латушку, чые дзеяньні, паводле Гары, «нанесьлі калясальную шкоду Рэспубліцы Беларусь, якая па матэрыялах крымінальнай справы вылілася ў канкрэтныя лічбы». Сярод іншых кандыдатаў у абвінавачаныя паводле «спэцыяльнага вядзеньня» Гара назваў Сьвятлану Ціханоўскую і кіраўнікоў «тых самых фондаў, якія фінансавалі экстрэмісцкія і тэрарыстычныя дзеяньні».

Па словах Гары, маёмасьць такіх людзей, якая знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі, у выпадку набыцьця законам моцы могуць сканфіскаваць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG