Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэхія замяніла Расею ў Радзе правоў чалавека ААН


ААН
ААН

У аўторак Генэральная Асамблея ААН выбрала Чэхію ў Раду па правах чалавека (РПЧ) замест Расеі, якая ў мінулым месяцы была адхіленая ад працчы рады з прычыны ўварваньня ва Ўкраіну. Пасьля гэтага Масква прыняла рашэньне аб датэрміновым спыненьні сяброўства ў РПЧ ААН.

У склад рады ўваходзяць 47 краін.

На момант адхіленьня ў Расеі заставаўся яшчэ год да заканчэньня трохгадовага тэрміну сяброўства ў радзе. Завершыць гэты тэрмін Чэхія.

Нагадаем, што РПЧ ня можа прымаць юрыдычна абавязковых рашэньняў. Аднак яе рашэньні маюць палітычнае значэньне, і яна можа санкцыянаваць правядзеньне расьсьледаваньняў.

За Чэхію прагаласавалі 157 краін, 23 краіны ўстрымаліся. Новыя паўнамоцтвы Чэхіі пачынаюцца неадкладна.

У чацьвер Рада па правах чалавека павінна правесьці спэцыяльную сэсію па Ўкраіне, заявіў у панядзелак адзін з супрацоўнікаў ААН.

Гэтае рашэньне было прынята пасьля таго, як афіцыйны Кіеў заклікаў разгледзець сытуацыю ў краіне, у тым ліку інфармацыю пра масавыя ахвяры ў Марыюпалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG