Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна спыніць траціну транзыту расейскага газу ў Эўропу


Штаб-кватэра «Газпрома» ў Маскве
Штаб-кватэра «Газпрома» ў Маскве

Апэратар газатранспартнай сыстэмы Ўкраіны (АГТС) паведаміў аб спыненьні з 11 траўня транзыту траціны расейскага газу ў Эўропу.

Прычынай названы пераход тэрыторыі, на якой разьмешчаная адна з кампрэсарных станцый, пад кантроль луганскіх сэпаратыстаў. «Газпрому» прапанавана перанакіраваць транзытную плынь.

Адказнасьць за спыненьне транзыту ўкраінскі бок усклаў на Расею.

Сьцьвярджаецца, што апэратар ня можа ажыцьцяўляць апэратыўны кантроль за кампрэсарнай станцыяй «Навапскоў». Паводле заявы АГТС, умяшаньне Расеі ў тэхналягічныя працэсы і несанкцыянаваны адбор газу «паставілі пад пагрозу стабільнасьць і бясьпеку працы ўсёй украінскай газатранспартнай сыстэмы».

АГТС Украіны таксама паведаміў аб спыненьні зь серады транзыту газу праз газаразьмеркавальную станцыю «Сахранаўка» ў Луганскай вобласьці.

Для паставак газу ў Эўропу магчымы часовы перанос «недаступных магутнасьцяў» з «Сахранаўкі» на пункт злучэньня «Суджа», што на падкантрольнай украінскім войскам тэрыторыі, адзначыў апэратар. У АГТС дадалі, што кампанія неаднаразова папярэджвала «Газпром» аб спыненьні транзыту з прычыны ваеннай апэрацыі і патрабавала спыніць умяшаньне ў працу аб’ектаў, але гэтыя патрабаваньні былі праігнараваныя.

10 мая расейскае Міністэрства абароны заявіла, што луганскім сэпаратыстам і расейскай арміі ўдалося прарваць абарону арміі Ўкраіны ў горада Папасная ў Луганскай вобласьці (Масква і сэпаратысты лічаць яе тэрыторыяй так званай «Луганскай народнай рэспублікі»). Кіеў гэта не камэнтаваў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG