У Менску прайшло разьвітаньне зь першым кіраўніком незалежнай Беларусі Станіславам Шушкевічам у архікатэдральным касьцёле Найсьвяцейшага Імя Марыі ў Менску. Ад ранку ля касьцёла выстраілася чарга з тых, хто прыйшоў разьвітацца з палітыкам і праводзіць яго ў апошні шлях. Многія прыйшлі з чырвонымі і белымі кветкамі. Калі выносілі труну, аплядысмэнты доўжыліся больш за 10 хвілінаў. Пахавалі Станіслава Шушкевіча на Паноўчных могілках пад бел-чырвона-белым сьцягам. На разьвітаньні ў касьцёле не было заўважана ніводнага дзяржаўнага служачага і вянка зь дзяржаўнай сымболікай.