Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Брагінскім раёне на Дняпры невядомыя застрэлілі рыбака, вэтэрынара з Гомля


Сяргей Чамбровіч
Сяргей Чамбровіч

Сям’я гомельскага вэтэрынара Сяргея Чамбровіча пацьвердзіла: мужчына загінуў падчас рыбалкі на мяжы з Украінай.

Раней інфармацыю пра гібель Сяргея Чамбровіча распаўсюдзіла гомельскае выданьне «Флагшток».

«Адкуль стралялі, ня ведаем. Нічога ня ведаем, ідзе сьледзтва», — сказалі «Нашай ніве» сваякі лекара.

Па інфармацыі незалежных гомельскіх журналістаў, здарэньне адбылося 9 траўня ў раёне вёскі Ніжнія Жары Брагінскага раёну. Там, па Дняпры, праходзіць мяжа з Украінай. Таксама паведамляецца, што беларускіх рыбакоў было двое — адзін нібыта выжыў, але паранены.

Пакуль невядома, хто страляў па рыбаках. Раней у тым раёне разьмяшчаліся расейскія войскі, якія зь Беларусі атакавалі Ўкраіну.

Нядаўна ўлады забаранілі выкарыстоўваць лодкі на рэках Дняпро і Сож на ўсім працягу беларуска-ўкраінскай мяжы.

Свабода зьвярнулася па камэнтар у Дзяржаўную памежную службу Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG