Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 80 гадоў Сяргею Панізьніку


Сяргей Панізьнік, 2015 год
Сяргей Панізьнік, 2015 год

Падзеі 10 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

80 гадоў Сяргею Панізьніку, беларускаму паэту, перакладчыку і публіцысту.

Таксама ў гэты дзень

1706 — Паўночная вайна: швэдзкае войска на чале з Карлам XII увайшло ў Нясьвіж.

1892 — адкрылася Менская конка.

1933 — у Бэрліне студэнты нацыянал-сацыялісты пачалі паліць кнігі. Гэта паклала пачатак спальваньню кніг, непажаданых з гледзішча нацысцкага рэжыму.

1940 Уінстан Чэрчыль стаў прэм’ер-міністрам Вялікай Брытаніі.

Уінстан Чэрчыль
Уінстан Чэрчыль

У гэты дзень нарадзіліся

1797Дамінік Стэфановіч, музыка, настаўнік Станіслава Манюшкі.

1931 — Сьцяпан Гаўрусёў, беларускі паэт.

1883 Янка Маўр, беларускі пісьменьнік, аўтар апавяданьняў, аповесьцяў і раманаў для дзяцей і моладзі. Сярод твораў Янкі Маўра называюць «У краіне райскай птушкі», «Сына вады» і «Палескіх рабінзонаў».

Сяргей Панізьнік
Сяргей Панізьнік

У памяці

1805 Фрыдрых Шылер, нямецкі паэт, філёзаф, гісторык і драматург, прадстаўнік рамантычнага кірунку ў літаратуры.

1829Томас Юнг, ангельскі фізык, лекар, астраном і ўсходазнавец, адзін са стваральнікаў хвалёвай тэорыі сьвятла.

1984Антон Васілеўскі, беларускі пісьменьнік, выдавец сатырычнага часопіса «Авадзень».

1940 Станіслаў Булак-Балаховіч, беларускі вайсковы дзяяч і палітык. Загінуў пры спробе захопу гестапаўцамі ў Варшаве. У свой час ён камандаваў Асобным аддзелам БНР у Балтыі. Захапіўшы з сваімі аддзеламі Мазыр, Булак-Балаховіч абвясьціў там незалежнасьць БНР.

Станіслаў Булак-Балаховіч
Станіслаў Булак-Балаховіч

2005Анатоль Сыс, паэт.

Паэт Анатоль Сыс. Фота Яўгена Пясецкага
Паэт Анатоль Сыс. Фота Яўгена Пясецкага

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG