Подпісы пад пэтцыяй зьбраюць на сайце @petitions_by.
Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч памёр у Менску 3 траўня ў 23:35. Яму было 87 гадоў. У канцы красавіка ён трапіў у рэанімацыю пасьля перанесенага COVID-19. Праз два дні яго выпісалі зь лякарні, але хвароба ўжо падарвала здароўе палітыка.
Станіслаў Шушкевіч быў доктарам фізыка-матэматычных навук прафэсарам, членам-карэспандэнтам Акадэміі навук, у 1991–1994 кіраваў Вярхоўным Саветам 12-га скліканьня. Адзін з падпісантаў Белавескага пагадненьня, якое паставіла кропку ў існаваньні СССР.
На сьмерць палітыка адгукнуліся вядомыя палітыкі, грамадзкія дзеячы, інтэлектуалы ва ўсім сьвеце. Спачуваньняў ад уладаў Беларусі не было.