Памер ваеннай дапамогі складзе 150 мільёнаў даляраў, паведаміў Пэнтагон.
«Зь сёньняшняй абʼявай мая адміністрацыя амаль вычарпала фінансаваньне, якое можа быць выкарыстана для адпраўкі дапамогі Ўкраіне ў сфэры бясьпекі», — гаворыцца ў заяве Байдэна. Ён заклікаў Кангрэс апэратыўна прадаставіць запатрабаванае фінансаваньне.
Як паведаміў Пэнтагон, у пакет дапамогі ўвойдуць 25 тысяч артылерыйскіх снарадаў калібру 155 мм, тры супрацьтанкавыя радары AN/TPQ-36, абсталяваньне для стварэньня электронных перашкод, а таксама запасныя часткі.
Агульны памер ваеннай дапамогі ЗША Ўкраіне склаў каля 3, 8 мільярда даляраў з пачатку вайны 24 лютага.