Разьвітаньне будзе працягвацца ўсю ноч і скончыцца імшой 7 траўня. У першы дзень разьвітаньня прысутнічаюць чальцы сям’і спачылага, сябры. У залі цяпер каля 200 чалавек, людзі падыходзяць. Сярод прысутных былі заўважаныя былыя дэпутаты Вярхоўнага Савету Лявон Баршчэўскі і Алег Трусаў. Ні афіцыйных прадстаўнікоў, ні вянкоў ад іх у першы дзень разьвітаньня пакуль не было.