Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі палітвязьнямі прызналі яшчэ 30 чалавек — зьняволеных за абразы чыноўнікаў, Лукашэнкі і зьнявагу дзяржаўных сымбаляў


Суд у Менску, ілюстратыўнае фота
Суд у Менску, ілюстратыўнае фота

Агульны лік палітзьняволеных на 6 траўня склаў 1188.

У сумеснай заяве прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасьці ад 6 траўня 2022 году палітвязьнямі прызналі асоб, пакараных за абразу Лукашэнкі і іншых чыноўнікаў ды зьнявагу дзяржаўных сымбаляў Рэспублікі Беларусь:

  • Арцём Казлоўскі, асуджаны за паклёп па арт. 188 КК да абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцьця пакараньня;
  • Юры Церашкевіч, асуджаны па ч. 1 арт. 368 КК за абразу Лукашэнкі да 2 гадоў пазбаўленьня волі ў папраўчай калёніі;
  • Віталь Рогач, узяты пад варту па абвінавачаньні па «справе Зельцара»;
  • Алег Якунін, асуджаны па арт. 341 КК да трох месяцаў арышту за два надпісы пра Лукашэнку на фасадзе дома і прыпынку;
  • Павал Фалькоўскі, асуджаны па арт. 341 КК да трох месяцаў арышту за надпісы;
  • Андрэй Сьцепаненка, асуджаны па ч. 1 арт. 368 КК за абразу А.Лукашэнкі на 1 год і 6 месяцаў пазбаўленьня волі ў папраўчай калёніі;
  • Дзьмітрый Панцялейка, асуджаны па арт. 370 КК (зьдзек над дзяржаўнымі сымбалямі) за тое, што разьмясьціў у сацыяльнай сетцы «ЎКантакце» малюнак свастыкі на фоне дзяржаўнага сьцяга, на 1 год пазбаўленьня волі ў папраўчай калёніі;
  • Ян Аляксейчыкаў, асуджаны па арт. 370 КК (зьдзек над дзяржаўнымі сымбалямі) на 1 год пазбаўленьня волі ў папраўчай калёніі;
  • Сяргей Алейнікаў, асуджаны па арт. 370 КК (зьдзек над дзяржаўнымі сымбалямі) на 1 год пазбаўленьня волі ў папраўчай калёніі;
  • Сьвятлана Саўчанка, асуджаная па арт. 339 КК за за тое, што сарвала замацаваны на аўтамабілі ўдзельніцы праўладнага аўтапрабегу сувэнірны сьцяг і нанесла некалькі ўдараў плястыкавым флягштокам сьцяга па аўтамабілі;
  • Сяргей Карпеня, асуджаны па ч. 1 арт.368 КК за абразу А.Лукашэнкі на 2 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцьця пакараньня;
  • Кірыл Жыжэнскі, асуджаны па ч. 1 арт. 368 КК за абразу А.Лукашэнкі на 1 год і 1 месяц калёніі;
  • Ірына Прыгава, узятая пад варту па арт 341 і 339 КК за распаўсюд пратэставай сымболікі;
  • Дзьмітрый Матусевіч, узяты пад варту па арт. 341 за антываенныя надпісы;
  • Вячаслаў Лютынскі, узяты пад варту па арт. 370 за зьнявагу дзяржаўных сымбаляў;
  • Аляксей Хількевіч, узяты пад варту па абвінавачаньні па арт. 191 КК (перашкода ажыцьцяўленьню выбарчых правоў, права на ўдзел у рэфэрэндуме);
  • Аляксандр Казакевіч, узяты пад варту па абвінавачаньні па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады;
  • Яўген Галіч, узяты пад варту па арт. 203-1 КК (Незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да інфармацыі аб прыватным жыцьці і пэрсанальных дадзеных) — за перадачу дадзеных прадстаўнікоў улады ў мэдыя, і арт. 369 КК — за абразу прадстаўніка ўлады;
  • Ганна Кісялёва, узятая пад варту за абразу А.Лукашэнкі па арт. 368 КК;
  • Марына Маркевіч, узята пад варту за абразу А.Лукашэнкі па арт. 368 КК;
  • Віктар Хімарода, узяты пад варту за абразу А.Лукашэнкі па арт. 368 КК;
  • Дзьмітры Зеляняк, узяты пад варту за абразу А.Лукашэнкі — па арт. 368 КК, і прадстаўніка ўлады — па арт.369 КК;
  • Аляксандар Лаўрэнцьеў, узяты пад варту за абразу А.Лукашэнкі — па арт. 368 КК, і прадстаўніка ўлады — па арт.369 КК;
  • Андрэй Бяляўскі, узяты пад варту за абразу А.Лукашэнкі па арт. 368 КК;
  • Арцём Ляшнеўскі, асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады на два гады і 6 месяцаў абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцьця пакараньня;
  • Салім Мамедаў, асуджаны па арт. 364 КК за паведамленьне з пагрозамі ў дачыненьні да супрацоўніка міліцыі ў сацыяльнай сетцы, якое не магло быць рэальна прыведзена ў выкананьне, да трох гадоў абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцьця пакараньня;
  • Вячаслаў Шаблінскі, асуджаны па арт. 339 КК РБ («Хуліганства») за надпісы на цюках саломы на абмежаваньне волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцьця пакараньня;
  • Ільля Ганчарык, асуджаны па арт. 364 КК за адпраўленае са свайго мабільнага тэлефона ўчастковаму інспэктару міліцыі паведамленьне, якое не зьмяшчала пагрозаў, да 4 гадоў абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцьця пакараньня;
  • Андрэй Лугін, асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады на два гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцьця пакараньня;
  • Сяргей Канавалаў, асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады на два гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцьця пакараньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG