Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крыніцы «Нашай нівы»: Арыштавалі топ-мэнэджараў беларускай філіі «Газпрома»


Ілюстрацыйнае фота. Будоўля «Газпром-Центра» ў Менску, люты 2021
Ілюстрацыйнае фота. Будоўля «Газпром-Центра» ў Менску, люты 2021

Як стала вядома «Нашай ніве», два тыдні таму быў затрыманы топ-мэнэджмэнт «Газпрам трансгаз Беларусь».

Дакладна гаворыцца пра аднаго з намесьнікаў генэральнага дырэктара. Гэта адбываецца на фоне адмовы расейцаў працягваць няўдалае будаўніцтва «Газпром Центра» ў Менску, паведамляе выданьне.

«З цэнтральнага офісу „Газпрома“ ў сакавіку прыйшоў ліст аб адмове ад будаўніцтва. Маёраў [гендырэктар „Газпром трансгаз Беларусь“] паведаміў пра гэта віцэ-прэм’еру, а як сказаць Лукашэнку, яны ня ведалі», — кажа крыніца выданьня.

Неўзабаве пасьля гэтага пачаліся затрыманьні топ-мэнэджмэнту беларускай дачкі «Газпрама», якая і займалася ўзьвядзеньнем.

«Затрымалі намесьніка гендырэктара Андрэя Шабана, а таксама яшчэ дваіх мэнэджараў. Папярэдне — згаданы „гурток па інтарэсах“ стварыў кампанію, празь якую перапрадавалі абсталяваньне для патрэбаў „Газпрома“ па завышаных цэнах», — кажуць «Нашай ніве» крыніцы.

СК і МУС Беларусі інфармацыі пра гэта не даюць.

6 траўня Аляксандар Лукашэнка на нарадзе, прысьвечанай Менску, запатрабаваў «разабрацца» зь недабудаваным «Газпром-Центром» на праспэкце Незалежнасьці ў Менску, назваўшы яго «бяльмом на воку».

«Ня можа ў цэнтры Менску на галоўным праспэкце за плотам стаяць незразумела што», — сказаў Лукашэнка і паабяцаў абмеркаваць пытаньне завяршэньня будаўніцтва «Газпром-Центра» на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным: «Калі яны не хочуць на гэтай пляцоўцы працаваць, павінен быць дакладны адказ: „так“ ці „не“ », — заявіў Лукашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG