Дзень у гісторыі
1434 — у Троках вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч выдаў вялікі земскі прывілей, які зраўнаў у правах каталікоў і праваслаўных.
1589 — кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Ваза надаў Пружанам магдэбурскае права і герб.
1686 — паміж Маскоўскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай быў падпісаны Вечны мір. Гэтая дамова скончыла вайну Расеі з Рэччу Паспалітай, якая працягвалася з 1654 году.
1840 — у Вялікай Брытаніі паступілі ў продаж першыя ў сьвеце паштовыя маркі.
1945 — падчас Другой усясьветнай вайны савецкія войскі распачалі Праскую наступальную апэрацыю.
2001 — падчас візыту ў Сырыю папа Ян Павал ІІ стаў першым пантыфікам, які наведаў мячэць.
У гэты дзень нарадзіліся
1700 — Станіслаў Карвацкі, ксёндз-прафэсар, рэлігійны дзяяч Рэчы Паспалітай.
1904 — Паўлюк Трус, паэт.
1905 — Юрка Гаўрук, беларускі перакладчык, крытык, паэт і рэжысэр.
1943 — Марыя Матусевіч, грамадзкая дзяячка і старшыня Таварыства беларускае мовы ў Вільні.
1950 — Міхаіл Мясьніковіч, беларускі дзяржаўны дзяяч, у 2010–2014 гадах прэм’ер-міністар Беларусі.
1953 — Тоні Блэр, прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі з 1997 па 2007 год.
1954 — Алег Аблажэй, мастак, пісьменьнік, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.
1956 — Віталь Тарас, беларускі журналіст і публіцыст. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, Беларускага ПЭН-цэнтру і Беларускай асацыяцыі журналістаў, журналіст Радыё Свабода.
1983 — Аксана Кавалеўская, беларуская сьпявачка.
У памяці
1859 — памёр Аляксандар фон Гумбальт, нямецкі навуковец-энцыкляпэдыст, заснавальнік геаграфіі расьліннасьці.
1903 — памёр Аляксандар Станкевіч, беларускі праваслаўны царкоўны дзяяч, гісторык, публіцыст.
1934 — у Празе памёр Мікола Вяршынін, беларускі грамадзкі й палітычны дзяяч, консул БНР.
1992 — у Парыжы памерла Марлен Дытрых, нямецкая і амэрыканская кінаакторка і сьпявачка.
1996 — памёр Барыс Родзіч, інжынэр, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х.