Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонка пісьменьніка Сашы Філіпенкі пайшла ў заклад з маці, што ў Расеі нельга пратэставаць супраць вайны. Вось што атрымалася


Жонка Сашы Філіпенкі Марыя
Жонка Сашы Філіпенкі Марыя

Жонку беларускага пісьменьніка Марыю затрымалі ў Пецярбургу за антываенны мітынг. Пра заклад, які скончыўся складаньнем пратаколу, Філіпенка напісаў у сябе ў Фэйсбуку.

«Спачатку Маша доўга спрабавала растлумачыць маме, што ў Расеі здарылася сапраўдная катастрофа, затым, страціўшы надзею, дадала, што нават з такім плякатам нельга выйсьці на вуліцу. Цешча не пагадзілася, і тады Маша купіла білет Лёндан — Пецярбург, прыляцела і выйшла на Неўскі», — апісвае здарэньне Філіпенка.

На плякаце, які трымала яго жонка, быў надпіс: «Мая мама сказала, што мяне ня могуць затрымаць за гэтыя словы, таму што: Расея — свабодная краіна, а У. У. Пуцін — самы годны прэзыдэнт! Не — вайне».

На жанчыну склалі пратакол па артыкуле 20.3.3 — публічныя дзеяньні, накіраваныя на дыскрэдытацыю выкарыстаньня Ўзброеных Сіл Расейскай Фэдэрацыі.

«Маме даказана — у сучаснай Расеі выходзіць з плякатам „Не — вайне!“ — нельга», — падсумаваў здарэньне з жонкай Саша Філіпенка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG