Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ерэване пратэстоўцы супраць Пашыньяна будуюць барыкады


Ерэван
Ерэван

У нядзелю ў цэнтры Ерэвану адбыўся мітынг апазыцыйных сіл Армэніі, якія патрабуюць адстаўкі прэм’ер-міністра краіны Нікола Пашыньяна.

Пасьля яго фармальнага заканчэньня пратэстоўцы не разышліся, а пачалі будаваць барыкады са сьмецьцевых бакаў і лаваў, а таксама ўстанаўліваць намёты для кругласуткавай акцыі пратэсту. Паведамляецца аб сутычках з паліцыяй. Зараз плошча Францыі, на якой сабраліся некалькі тысяч гараджан, ачэпленая, рух аўтатранспарту вакол яе спынены.

Выступаючы перад прысутнымі, адзін з лідэраў апазыцыі, экс-кіраўнік Службы нацыянальнай бясьпекі Артур Ванэцьян, заявіў, што мітынг стаў пачаткам «рэінкарнацыі армянскай нацыі». «Мы абяцаем нашым загінулым у войнах, што дабʼемся мэты», — таксама паабяцаў ён.

Масавыя пратэсты супраць Пашыньяна пачаліся ў Армэніі 25 красавіка. Апазыцыя абвінавачвае яго і ўрад, які ён узначальвае, у намеры падпісаць дамову з Азэрбайджанам, прызнаўшы сувэрэнітэт гэтай краіны над усёй тэрыторыяй Нагорнага Карабаха.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG