Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 28 красавіка 2022 года нумар 263, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнет-партал.
Згодна з дакументам стаўкі экспартных пошлін зьмяняюцца, у прыватнасці, на:
- сырую нафту, мазут, бітум нафтавы, вазэлін і парафін, адпрацаваныя нафтапрадукты — $49,6 за 1 т (раней — $61,2);
- прамагонны бэнзін — $27,2 за 1 т (раней — $33,6);
- таварныя бэнзіны, дызэльнае паліва, лёгкія, сярэднія дыстыляты, бэнзол, талуол, ксілолы, маслы змазачныя — $14,8 за 1 т (раней — $18,3).