Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па Адэсе з тэрыторыі Крыму нанесены ракетны ўдар


Архіўнае фота аэрапорта Адэсы. Цяпер там, кажуць улады, разбураная ўзлётна-пасадачная паласа.
Архіўнае фота аэрапорта Адэсы. Цяпер там, кажуць улады, разбураная ўзлётна-пасадачная паласа.

У суботу быў нанесены ракетны ўдар па адэскім аэрапорце, пацьвердзіў кіраўнік Адэскай абласной вайсковай адміністрацыі Максім Марчанка і дадаў, што гэта адбылося з тэрыторыі акупаванага Расеяй Крыму.

«Ракетны ўдар быў нанесены з тэрыторыі часова акупаванага Крыму берагавым ракетным комплексам „Бастыён“. Узьлётна-пасадачная паласа разбураная. Дзякуй Богу, людзі не пацярпелі», — сказаў Марчанка.

Ён дадаў, што ў рэгіёне праводзяцца супрацьдывэрсійныя мерапрыемствы дзеля забесьпячэнні бясьпекі грамадзян у сувязі з магчымымі правакацыямі ў Адэсе да 2 траўня.

У Адэсе будзе дзейнічаць «доўгая» камэнданцкая гадзіна — з 22:00 1 траўня да 05:00 3 траўня. Таксама ў гэтым часе ня будуць курсаваць прыгарадныя і міжгароднія цягнікі, якія ідуць у горад і з гораду.

Будзе забаронена знаходзіцца на вуліцах і ў іншых грамадзкіх месцах без спэцыяльна выдадзеных пропускаў і пасьведчаньняў.

2 траўня 2014 года ў выніку супрацьстаяньня ўкраінскіх і прарасейскіх актывістаў на Грэцкай вуліцы і Грэцкай плошчы ў Адэсе загінулі шэсьць чалавек. Яшчэ 42 загінулі ў выніку пажару ў Доме прафсаюзаў на Куліковым полі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG