Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнтагон: Амэрыканскія вайскоўцы навучаюць украінцаў у Нямеччыне


Прадстаўнік Пэнтагону Джон Кэрбі
Прадстаўнік Пэнтагону Джон Кэрбі

Амэрыканскія войскі ў Нямеччыне пачалі навучаньне ўкраінскіх вайскоўцаў на ключавых сыстэмах, якія выкарыстоўваюцца для абароны Ўкраіны ад буйнамаштабнага расейскага ўварваньня, паведаміў на брыфінгу 29 красавіка прадстаўнік Пэнтагону Джон Кэрбі.

«Гэтыя намаганьні заснаваныя на першапачатковай артылерыйскай падрыхтоўцы, якую ўкраінскія сілы ўжо прайшлі ў іншых месцах, і ўключаюць навучаньне радыёлякацыйным сыстэмам і бронетэхнікі, пра якія нядаўна было абвешчана ў рамках пакетаў дапамогі», — сказаў Кэрбі.

У прыватнасьці, навучаньне праводзіць Нацыянальная гвардыя Флорыды, якая ўваходзіла ў склад Аб’яднанай шматнацыянальнай вучэбнай групы на захадзе Ўкраіны і была вымушана пакінуць краіну з прычыны росту пагрозы расейскага ўварваньня ў лютым.

Злучаныя Штаты не адзіная краіна, якая рыхтуе ўкраінскіх вайскоўцаў. 28 красавіка міністар абароны Канады Аніта Ананд абвясьціла, што канадзкія вайскоўцы навучаюць украінцаў працаваць з гаўбіцамі М-777 у Эўропе.

Міністар абароны Ўкраіны Аляксей Рэзьнікаў паведаміў, што ўкраінскія вайскоўцы ўжо некаторы час асвойваюць заходнюю зброю.

  • Раней Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША падтрымала законапраект аб лэнд-лізе. 7 красавіка Сэнат ЗША аднагалосна ўхваліў законапраект, які дазваляе прэзыдэнту Джо Байдэну выкарыстоўваць праграму для спрашчэньня адпраўкі ваеннай дапамогі ва Ўкраіну і Ўсходнюю Эўропу. Апошні раз праграма дзейнічала падчас Другой сусьветнай вайны, калі амэрыканская ваенная дапамога ішла праціўнікам нацысцкай Нямеччыны, у першую чаргу Вялікабрытаніі і Савецкаму Саюзу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG