Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Янкі Серады, першага прэзыдэнта Рады БНР


Янка Серада
Янка Серада

Падзеі 1 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1710 — напярэдадні адыходу з Полацку салдаты расейскага цара Пятра I узарвалі раней зачынены і ператвораны на парахавы склад Сафійскі сабор

1832 — расейскі імпэратар Мікалай I сваім рэскрыптам закрыў Віленскі ўнівэрсытэт

1840 — У Вялікай Брытаніі зьявіліся першыя ў сьвеце паштовыя маркі (з профілем каралевы Вікторыі).

1966 — адбыўся апошні выступ The Beatles

1969 — заснаваньне Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны

2004 — Да Эўрапейскага Зьвязу далучылася 10 дзяржаваў: Вугоршчына, Кіпр, Латвія, Літва, Мальта, Польшча, Славаччына, Славенія, Чэхія і Эстонія.

У гэты дзень нарадзіліся

1555Соф’я Слуцкая, рэлігійная дзяячка Вялікага Княства Літоўскага, асьветніца, беларуская праваслаўная сьвятая

1879 Янка Серада, беларускі грамадзкі і палітычны дзеяч, пэдагог, публіцыст. Першы Старшыня Рады БНР.

1894 Іван Ермачэнка, беларускі палітычны дзеяч. У 1925 г. разам са старшынём Рады БНР Пётрам Крачэўскім, Васілём Захаркам, Тамашом Грыбам не прызнаў рашэньняў Бэрлінскай Другой Усебеларускай канфэрэнцыі, дзе аб’явілі пра роспуск Ураду БНР.

1922Алесь Салавей, паэт.

1930Алесь Петрашкевіч, пісьменьнік, гісторык.

193яАлег Лойка, паэт, пісьменьнік, літаратуразнавец.

1980Юрась Юркевіч, грамадзкі дзеяч беларускай дыяспары, дасьледчык гісторыі Беларусі

1981 Аляксандар Глеб, беларускі футбаліст

У памяці

1904Антанін Леапольд Дворжак, чэскі кампазытар

1986Сьцяпан Александровіч, беларускі пісьменьнік, літаратуразнавец, крытык і краязнавец.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG