Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Рэзалюцыя, па якой адносіны з рэжымам канчаткова спыняюцца»: вынікі візыту дэлегацыі дэмсілаў у Страсбург


Валер Кавалеўскі
Валер Кавалеўскі

Дэлегацыя Офіса Ціханоўскай, у склад якой увайшлі Валер Кавалеўскі, Аляксандар Шлык і Анатоль Лябедзька, узяла ўдзел у працы Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы.

ПАРЭ прыняла рэзалюцыю, па якой адносіны з рэжымам канчаткова спыняюцца — і пачынаецца сумесная праца з грамадзянскай супольнасьцю і дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Такое адбываецца ўпершыню — і гэта дае магчымасьць працаваць з ПАРЭ на сыстэмнай аснове. У Асамблеі існуюць інстытуты і структуры, якія дапамогуць наблізіць Беларусь да Эўропы, піша тэлеграм-канал Кабінэту Ціханоўскай.

Дэлегацыя правяла некалькі сустрэч з дэпутатамі, спэцдакладчыкамі і прадстаўнікамі розных эўрапейскіх арганізацый.

Кіраўнік Кабінэту Сьвятланы Ціханоўскай Валер Кавалеўскі патлумачыў, чаму гэта так важна для беларусаў.

«Нам вельмі важна атрымаць тэхнічную экспэртызу, падтрымку, каб падрыхтавацца да новага жыцьця Беларусі, дзе каштоўнасьці і павага да чалавечай годнасьці будуць кіраваць нашай краінай. Сьвятлана Ціханоўская неаднаразова заяўляла, што далучэньне да Рады Эўропы зьяўляецца стратэгічнай мэтай для Беларусі, калі яна стане незалежнай і дэмакратычнай краінай. Да канца дня мае быць прынятая таксама рэзалюцыя па Ўкраіне, і гэты дакумэнт павінен утрымліваць моманты па Беларусі. Пасьля рэзалюцыю павінен зацьвердзіць Кабінэт міністраў Рады Эўропы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG