Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валер Цапкала: на арышт Лукашэнкі ўдалося сабраць паўмільёна эўра


Валер Цапкала
Валер Цапкала

Былы кіраўнік ПВТ Беларусі, якога ў 2020 годзе не зарэгістравалі кандыдатам у прэзыдэнты краіны, расказаў пра тое, што стала зь ягонай ініцыятывай зьбіраць грошы на арышт нелегітымнага кіраўніка Беларусі.

Падчас збору сродкаў на ўзнагароду за арышт Аляксандра Лукашэнку ўдалося сабраць 500 тысяч эўра. Пра гэта Deutsche Welle расказаў былы кіраўнік ПВТ Валер Цапкала.

«Дзіўна, але гэтую ініцыятыву падтрымалі больш за ўсё расейцы. І падтрымалі тады яе ўкраінцы. Але для беларусаў у Беларусі перавод грошай на такога кшталту ініцыятывы мог мець небясьпечныя вынікі. У кожным выпадку, так, 11 мільёнаў сабрана не было. Было сабрана прыкладна 500 тысяч эўра», — сказаў Цапкала.

У канцы траўня 2021 году Цапкала аб’явіў аб зборы 11 млн эўра ў рамках ініцыятывы «Усё або нічога». Грошы павінны былі на ўзнагароджаньне тым, хто арыштуе Аляксандра Лукашэнку.

Выказаўся Цапкала і пра санкцыі адносна Беларусі і беларусаў. Ён мяркуе, што ня ўсе яны эфэктыўныя і патрэбныя.

«У Беларусі грамадзтва не нясе адказнасьці за дзейнасьць уладаў. А атрымліваецца сёньня даволі цікавая сытуацыя, калі санкцыі пачынаюць накладацца на звычайных беларусаў, ім закрываюць рахункі. Санкцыі павінны быць, безумоўна, накіраваныя супраць тых галін, якія сёньня кормяць гэты рэжым. Гэта нафтаперапрацоўчая галіна, калійныя ўгнаеньні.

Цяпер яшчэ рэжым актыўна пачаў высякаць драўніну. На дробныя трэскі яе разьбіваюць і экспартуюць пераважна ў краіны Скандынавіі, якія выкарыстоўваюць гэтыя трэскі ў якасьці альтэрнатыўных крыніц энэргіі. Вось гэтыя тры асноўныя кірункі трэба закрываць і вызваляць беларусаў, не накладваць санкцый на простых людзей».

У Варшаве 16-17 траўня адбудзецца Форум дэмакратычных сіл Беларусі. На сустрэчы, паводле Цапкалы, могуць прыняць дэклярацыю аб прынцыпах, тактыцы беларускага дэмакратычнага руху. Сьпіс удзельнікаў пакуль невядомы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG