Дата дня
27 красавіка 1929 году ў Вільні нарадзіўся Юры Туронак, гісторык, удзельнік беларускага культурніцкага руху 1950–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст. у Польшчы.
Таксама ў гэты дзень
1706 — швэдзкае войска на чале з каралём Карлам ХІІ штурмавала Мірскі замак, пасьля чаго крэпасьць была спаленая.
1906 — адбылося першае паседжаньне Дзяржаўнай думы Расейскай імпэрыі.
1919 — польскія войскі занялі Горадню, дзе знаходзіўся ўрад Беларускае Народнае Рэспублікі і беларускае войска.
1945 — БССР стала адной зь дзяржаваў-заснавальніц ААН.
1996 — у Менску адбываюцца масавыя арышты ўдзельнікаў «Чарнобыльскага шляху», які прайшоў напярэдадні.
2011 — у Менску праходзілі суды над удзельнікамі «масавых непарадкаў» на Плошчы-2010, Зьмітра Бандарэнку асудзілі на 2 гады калёніі.
У гэты дзень нарадзіліся
1782 — Нікалё Паганіні, італьянскі скрыпач і гітарыст-віртуоз, кампазытар.
1791 — Самуэль Морзэ, амэрыканскі мастак і вынаходнік.
1878 — Станіслаў Любіч-Маеўскі, беларускі грамадзкі і культурны дзеяч, пэдагог.
У памяці
1584 — Мікалай Радзівіл «Руды», дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
1967 — Мікола Алексютовіч, беларускі філёзаф.
1998 — Вітаўт Тумаш, гісторык, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1930-х у Заходняй Беларусі, дзеяч паваеннай эміграцыі ў Нямеччыне й ЗША.
2002 — Міхаіл Пташук, кінарэжысэр, народны артыст Беларусі (загінуў у аўтакатастрофе).
2006 — Міхал Вітушка, вайсковы дзеяч, палітык, кіраўнік паваеннага збройнага антысавецкага Супраціву 1944–1950-х.
2017 — Міхась Паўлаў, мэдык, краязнаўца і выдавец, праваабаронца, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст., адзін з заснавальнікаў віцебскага клюбу «Ўзгор'е».