Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трыбунал і «Кніга катаў»: у Офісе Зяленскага расказалі, як прасоўваецца праца над пакараньнем Расеі


Антыпуцінскі плякат на праўкраінскай дэманстрацыі ў Злучаных Штатах
Антыпуцінскі плякат на праўкраінскай дэманстрацыі ў Злучаных Штатах

Украіна ўжо падрыхтавала праекты нарматыўна-прававой базы і статутных дакумэнтаў, каб як найхутчэй запусьціць працу спэцыяльнага трыбуналу па расьсьледаваньні злачынстваў агрэсіі Расеі супраць Украіны.

Пра гэта паведаміў намесьнік кіраўніка Офісу прэзыдэнта Андрэй Сьмірноў.

«Цяпер праводзяцца кансультацыі зь дзяржавамі-партнэрамі, міжнароднымі арганізацыямі, вызначаецца аптымальны фармат заснаваньня і работы трыбуналу», — падкрэсьліў ён.

Па словах Андрэя Сьмірнова, заяву аб стварэньні такога трыбуналу ўжо падтрымалі «эўрапейскія і сусьветныя інтэлектуалы, вядучыя юрысты-міжнароднікі і грамадзкія дзеячы».

Акрамя таго, як расказаў намесьнік старшыні АП, Украіна цяпер працуе над стварэньнем «Кнігі катаў», у якую ўвойдуць зьвесткі пра «кожнага ваеннага злачынцу Расеі, які мае дачыненьне да вайны і зьверстваў, якія рабіліся і робяцца на тэрыторыі Ўкраіны».

«Дасьледуецца, правяраецца і вэрыфікуецца вялізны масіў інфармацыі, які ў далейшым будзе даступны нашым грамадзянам і ўсяму цывілізаванаму сьвету», — падкрэсьліў Сьмірноў.

Паводле яго слоў, над «Кнігай катаў» Офіс прэзыдэнта працуе сумесна з органамі дасудовага расьсьледаваньня і Міністэрства лічбавай трансфармацыі.

У Кіеўскай вобласьці ў вызваленых ад расейскай акупацыі гарадах і сёлах былі зафіксаваныя масавыя выпадкі забойстваў цывільных жыхароў. Украіна і некаторыя прадстаўнікі Захаду патрабуюць прыцягнуць Расею да адказнасьці за ваенныя злачынствы ў Кіеўскай вобласьці. Крэмль «катэгарычна абвяргае любыя абвінавачваньні ў забойствах цывільных», хоць факты цывільных забойстваў у пэрыяд расейскай акупацыі былі пацьверджаныя, сярод іншага, спадарожнікавымі здымкамі.

Масавыя выпадкі гібелі цывільных зафіксаваныя ня толькі ў Кіеўскай вобласьці. Напрыклад, спадарожнік зафіксаваў не адну брацкую магілу паблізу Марыюпалю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG