Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітрапаліт ПЦУ: Нягледзячы на ​​сьвятасьць Вялікадня, расейскія войскі не спынілі злачынстваў, а памножылі кровапраліцьце


Мітрапаліт Эпіфаній
Мітрапаліт Эпіфаній

Кіраўнік Праваслаўнай царквы Ўкраіны мітрапаліт Эпіфаній павіншаваў вернікаў зь Вялікаднем і заявіў, што расейцы «нібыта натхнёныя самім шатанам».

24 красавіка частка хрысьціянскіх цэркваў сьвету сьвяткуе Вялікдзень. Ва Ўкраіне, дзе ідзе вайна, у храмах адбываліся начныя службы, аднак у сувязі з вайсковымі абмежаваньнямі многія вернікі не маглі прыйсьці ў царкву.

Галоўнае набажэнства прайшло ў Міхайлаўскім саборы Кіева. Яго трансьлявалі па тэлевізіі і ў інтэрнэце.

Мітрапаліт Эпіфаній, галава Праваслаўнай царквы Ўкраіны, заявіў на службе, што Расея не ўшанавала сьвятога для кожнага хрысьціяніна пэрыяду.

«Расейскія войскі ня толькі не спыніліся ў сваіх злачынствах, яны ўчынілі яшчэ большае кровапраліцьце, нібы натхнёныя самім д’яблам. Хіба гэтыя атрутныя, сьмяротныя плады „русского мира“ не дастатковыя доказы таго, што не блаславёныя Богам, а праклятыя справы Расеі, яе ўлады, войска і жыхары, атручаныя хлусьнёй? Для нас, для ўсіх, хто нявінна пакутуе ад імпэрыі зла, і сёньня, на Вялікдзень, Уваскрасеньне Хрыстова зьяўляецца радасным напамінам аб хуткай перамозе Бога над грахом і беззаконьнем, пра перамогу дабра і праўды».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG