Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спадарожнік зафіксаваў яшчэ адно масавае пахаваньне на ўсход ад Марыюпалю, у вёсцы Вінаграднае, — «Схемы»


Імавернае масавае пахаваньне ў акупаванай вёсцы Вінаграднае каля Марыюпаля, 20 красавіка 2022 году
Імавернае масавае пахаваньне ў акупаванай вёсцы Вінаграднае каля Марыюпаля, 20 красавіка 2022 году

Спадарожнік зафіксаваў яшчэ адно масавае пахаваньне каля Марыюпаля — побач з могілкамі акупаванай вёскі Вінаграднае, якая знаходзіцца ў 5-6 км ад горада.

Пра гэта сьведчаць спадарожнікавыя здымкі, якія знаходзяцца ў распараджэньні журналістаў праекту «Схемы» (Радыё Свабода). У камэнтары журналістам улады Марыюпаля паведамляюць аб тым, што атрымлівалі паведамленьне ад жыхароў пра яшчэ адно імавернае месца масавага пахаваньня ў гэтай вёсцы загінулых ад рэгулярных абстрэлаў расейскімі войскамі.

Згодна са спадарожнікавымі здымкамі, выкапаныя траншэі на тэрыторыі могілак акупаванай вёскі зьявіліся ў канцы сакавіка. На здымках 17 сакавіка гэтых раскопак яшчэ няма. На фота Maxar за 29 сакавіка ўжо відаць траншэі памерам 38 на 4 мэтры.

Згодна са спадарожнікавым здымкам Planet за 20 красавіка, памер месца масавага пахаваньня павялічыўся (45 на 25 мэтраў).

Пра тое, што побач з могілкамі вёскі Вінаграднае падчас акупацыі расейскімі войскамі зьявілася брацкая магіла, мясцовым уладам паведамілі жыхары вёскі — пасьля публікацыі «Схемаў» пра зафіксаваную спадарожнікам 300-мэтровую брацкую магілу ў акупаванай расейскімі войскамі вёсцы Мангуш. Гэту інфармацыю «Схемам» перадаў мэр Марыюпаля Вадзім Бойчанка. Ён лічыць, што там могуць быць сотні загінулых — у асноўным зь левай часткі Марыюпаля.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG