Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Омбудсмэн Украіны: 400 грамадзян зьвярнуліся па псыхалягічную дапамогу, большасьць зь іх — пасьля згвалтаваньня расейцамі


Людміла Дзянісава
Людміла Дзянісава

Упаўнаважаная Вярхоўнай Рады Ўкраіны ў правах чалавека Людміла Дзянісава паведаміла, што большасьць з 400 грамадзян, якія зьвярнуліся па псыхалягічную дапамогу, сталі аб’ектамі сэксуальных злачынстваў расейскіх салдат.

«З 1 красавіка ад пачатку працы спэцыяльнай тэлефоннай лініі Омбудсмэна па псыхалягічнай дапамозе, створанай пры падтрымцы UNISEF, зьвярнуліся больш за 400 грамадзян. Большасьць зваротаў тычацца злачынстваў сэксуальнага характару, учыненых вайскоўцамі Расейскай Фэдэрацыі. Іх колькасьць павялічваецца кожны дзень», — напісала Людміла Дзянісава на сваёй старонцы ў Facebook.

Украінская омбудсвумэн расказала яшчэ адну жахлівую гісторыю з дазволу 17-гадовай дзяўчыны і яе бабулі, якія зьвярнуліся па дапамогу.

«У Ірпяні трое акупантаў згвалтавалі яе маці і 15-гадовую сястру на яе вачах. Іх з асаблівай жорсткасьцю білі і гвалтавалі. Абедзьве памерлі. Дзяўчына ў стане псыхалягічнага шоку пражыла з трупамі ў доме 4 дні. Пасьля вызваленьня гораду змагла дабрацца да бабулі. Яна расказала, што пакуль забівалі родных, яе трымалі і не чапалі, бо яна — «пачвара». Сказалі: «Жыві і перадай іншым», — паведаміла Людміла Дзянісава.

Паводле яе, цяпер зь дзяўчынай працуюць псыхолягі.
14 красавіка Людміла Дзянісава заявіла аб масавых выпадках гвалтаваньня расейскімі салдатамі жанчын, дзяцей і мужчын у акупаваных населеных пунктах Украіны.

Перад гэтым Служба бясьпекі Ўкраіны абнародавала аўдыёзапіс размовы аднаго з расейскіх салдатаў са сваёй жонкай, якая параіла яму «гвалтаваць украінскіх баб», але ёй не казаць пра гэта. Пазьней журналісты ідэнтыфікавалі абаіх удзельнікаў размовы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG