Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына перадасьць Украіне цяжкае ўзбраеньне


Аналена Бэрбак
Аналена Бэрбак

Пра намер перадаць цяжкае ўзбраеньне Ўкраіне заявіла міністар замежных справаў Нямеччыны Анналена Бэрбак.

Цяпер Нямеччына вывучае, якое дадатковае тэхнічнае абслугоўваньне і якія боепрыпасы неабходныя для састрарэлых баявых машын пяхоты «Мардэр», каб Украіна магла іх выкарыстоўваць, заявіла Анналена Бэрбак.

На другі дзень свайго турнэ па краінах Балтыі Бэрбак адрэагавала на крытыку саюзьнікаў і камэнтатараў з нагоды прамаруджваньня Нямеччыны з пастаўкамі зброі ва Ўкраіну.

«Для нас няма табу ў дачыненьні да бронетэхнікі і іншай зброі, якая неабходна Ўкраіне», — сказала кіраўніца нямецкага МЗС у чацьвер сумеснай прэс-канфэрэнцыі з кіраўніцай зьнешнепалітычнага ведамства Эстоніі Эвай-Марыяй Ліймэтс.

Як паведамляе «Голаас Амэрыкі», раней газэта Bild абвінаваціла канцлера Олафа Шольца ў блякаваньні паставак танкаў.

Як падкрэсьліваюць многія аналітыкі, Украіна тэрмінова мае патрэбу ў цяжкім узбраеньні, каб супрацьстаяць Расеі, якая імкнецца да захопу тэрыторый на Данбасе.

Па словам экспэртаў, калі раней лёгкае і тактычнае ўзбраеньне Ўкраіны дазволіла затрымаць расейскі наступ, цяпер, калі Расея засяродзілася на Данбасе, Украіне патрабуецца цяжкае ўзбраеньне, у прыватнасьці — танкі і гаўбіцы.

Аднак Бэрбак заявіла, што прыярытэтнай задачай зьяўляецца хуткае прадастаўленьне Ўкраіне старога савецкага ўзбраеньня, якое вайскоўцы маглі б выкарыстоўваць без дадатковай падрыхтоўкі, і што для гэтага неабходна запоўніць запасы саюзных краінаў, у якіх ёсьць такое ўзброенае, сучасным нямецкім абсталяваньнем.

Яна дадала, што ўзброеныя сілы Нямеччыны самі адчуваюць недахоп тэхнікі, дадаўшы, што нямецкія міратворчыя місіі ў Афрыцы не валодаюць неабходнай колькасьцю гелікоптэраў.

Адказваючы на пытаньне журналістаў пра тое, ці будуць нямецкія танкі «Леапард» накіраваныя ва Ўкраіну, Бэрбак сказала, што ўкраінскім войскам патрабуецца навучаньне для выкарыстаньня сучаснага абсталяваньня і што Бэрлін аплаціць гэтае навучаньне.

«Мы прадастаўляем адзін мільярд эўра, таму што мы павінны думаць ня толькі пра бліжэйшыя дні і месяцы, але і пра наступныя гады, і пра сыстэмы, неабходныя Ўкраіне для абароны ня толькі цяпер, а таксама свабоднай Украіны ў будучыні, — патлумачыла кіраўніца зьнешнепалітычнага ведамства Нямеччыны. — Мы ведаем, што важны кожны дзень».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG