«У тэлефоннай размове з (прэзыдэнтам Украіны. — РС) Зяленскім Міністэрства абароны і я выказалі яму нашу падтрымку ў часе, калі Расея пачынае новы наступ, — напісаў Рутэ ў Твітэры. — Нідэрлянды будуць адпраўляць больш цяжкую тэхніку ва Ўкраіну, у тым ліку бранятэхніку. Разам з саюзьнікамі мы разважаем пра дадатковыя пастаўкі цяжкай тэхнікі».
Румынія накіруе Ўзброеным сілы Ўкраіны партыю летальнай зброі з рэзэрваў румынскага Міністэрства абароны. Для пастаўкі зброі ўладам прыйшлося ўнесьці папраўкі ў заканадаўства. Цяпер Румынія можа пастаўляць узбраеньне ня толькі краінам, якія ўваходзяць у NATO, але і «патэнцыйным саюзьнікам альянсу». «Улічваючы, што Кіеў удзельнічае ў партнэрскіх праграмах заходняга ваеннага блоку, ён можа разьлічваць на такую вайсковую дапамогу», — паведамілі ў Міністэрстве абароны Румыніі.