Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзін з падазраваных у «справе траўматолягаў» у СІЗА парэзаў сабе шыю


Хуткая дапамога
Хуткая дапамога

Гаворка пра доктара адной з клінічных лякарняў Менску.

«Наша ніва» сьцьвярджае, што ведае прозьвішча лекара.

Рана выявілася несьмяротнай. Пакуль няясна, ці гэта была спроба самагубства, ці спроба прыцягнуць увагу да ўмоваў утрыманьня пад вартай і мэтадаў сьледзтва.

Цяпер пацярпелы знаходзіцца ў санітарнай частцы «Валадаркі».

Раней сёньня стала вядома, што пэўных падазраваных у справе адпусьцілі на волю пасьля «кампэнсацыі шкоды». Іх адправілі працаваць у прыёмныя пакоі. У лік арыштаваных у «справе траўматолягаў» уваходзяць вельмі знаныя дактары, вядомыя ўнікальнымі апэрацыямі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG