Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Наша ніва»: некалькіх траўматолягаў, якія выйшлі зь СІЗА пасьля «кампэнсацыі шкоды», адправілі працаваць у прыёмныя пакоі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Частку затрыманых у «справе траўматолягаў» адпусьцілі на волю і знайшлі ім новую працу з паніжэньнем.

Як стала вядома «Нашай ніве», амаль усе затрыманыя ў «справе траўматолягаў» кампэнсавалі нібыта нанесеную імі «шкоду». Частку затрыманых сёньня адпусьцілі і адразу адправілі на працу. Знаных хірургаў адпраўляюць працаваць у прыёмныя пакоі.

Вядома пра як мінімум 5 чалавек, але выпушчаных можа быць больш, піша выданьне.

Дактароў накіроўваюць працаваць у прыёмнае аддзяленьне, дзе аказваецца дапамога пры адкрытых пашкоджаньнях ці «простых» пераломах, якія не патрабуюць глыбокага абсьледаваньня перад апэрацыяй. Але найчасьцей лекары там аказваюць толькі амбуляторную дапамогу і перанакіроўваюць пацыентаў у аддзяленьне.

«Напрыклад, адзін з выпушчаных, Мікалай Жыгар — вельмі дасьведчаны ў пратэзаваньні, 80% яго апэрацыяў — артапэдычныя і не зьвязаныя з траўмамі. Гэта як ноўтбукам забіваць цьвікі», — камэнтуе дэталі абазнаны суразмоўца.

Пры канцы сакавіка ў краіне прайшлі масавыя арышты артапэдаў-траўматолягаў. Усё пачалося з затрыманьня прадстаўнікоў адной з кампаніяў-пастаўнікоў замежных пратэзаў. У віну мэдыкам ставіцца тое, што яны бралі выплату-«роялці» ў выпадках, калі пацыент купляў пратэзы гэтага пастаўніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG