На гэты момант вядома пра затрыманьне старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандра Ярашука і яго намесьніка Сяргея Антусевіча. Як піша BPN, пра іх затрыманьне паведамілі ў БСДП. Сваякі Антусевіча пішуць, што ён у СІЗА КДБ.
Генадзь Фядыніч затрыманы на 72 гадзіны, паведамілі @gazetaby. Лідэр Беларускага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзь Фядыніч затрыманы на 72 гадзіны і знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
Таксама на трое сутак затрымана супрацоўніца офіса Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Ірына Бут-Гусаім.
Таксама прайшоў ператрус у кватэры супрацоўніцы офісу БКДП, пасьля чаго яе павезьлі на допыт. Ператрусы былі ў старшыні Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) Мікалая Шараха ў Полацку, у выніку яго затрымалі.
Прайшоў ператрус і ў Свабодным прафсаюзе мэталістаў (СПМ). У сьпісах затрыманых, які вядуць валянтэры, таксама адзін зь лідэраў незалежных прафсаюзаў Аляксандар Бухвостаў.
Вобшук прайшоў і на офісе прызнанага нядаўна «экстрэмісцкім фармаваньнем» прафсаюзу РЭП. Пра яго распавёў кіраўнік партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада» Сяргей Чэрачань, які на ім прысутнічаў. Зь ягоных словаў, у офісе былі да шасьці чалавек, з якіх вызвалілі толькі дваіх.
Таксама быў ператрус у кватэры супрацоўніцы офіса БКДП, пасьля чаго яе павезьлі на допыт.
Паводле зьвестак праваабаронцаў на 21:30:
- Знаходзяцца ў СІЗА КДБ: Сяргей Антусевіч, Генадзь Фядыніч, Мікалай Шарах, Аляксандар Еўдакімчык,
- Дакладна затрыманыя (месцазнаходжаньне ўдакладняецца): Аляксандар Бухвостаў, Віталь Чычмароў, Аляксандр Ярашук, Ірына Бут-Гусаім, Ігар Леднік (18 красавіка),
- Няма сувязі з наступнымі актывістамі: Яна Малаш, Ганна Дусь, Васіль Берасьнёў, Зьміцер Бародка, Міхаіл Громаў, Вадзім Пайвін, Юры Беляко;
- Ігара Комліка адпусьцілі пасьля допыту.
Агулам на сувязь не выходзяць 16 прафсаюзных лідэраў і актывістаў, паведаміла @gazetaby.