Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 19 красавіка: ператрус у офісе Свабоднага прафсаюзу мэталістаў, затрымалі анархіста Сяргея Жардзецкага


Ператрус, архіўнае фота
Ператрус, архіўнае фота

У Беларусі ўлады працягваюць перасьледаваць арганізацыі і грамадзян за палітычную і грамадзянскую пазыцыю.

Ператрус у Свабодным прафсаюзе мэталістаў

У праваабаронцаў зьявілася інфармацыя пра ператрус у офісе Свабоднага прафсаюзу мэталістаў на Аранскай. Яго праводзяць каля 10 чалавек у балаклавах.

Увечары 23 сакавіка затрымалі намесьніка старшыні Свабоднага прафсаюзу мэталістаў (СПМ) Аляксандра Еўдакімчыка. На наступны дзень яго асудзілі па артыкуле 24.3 КаАП (непадпарадкаваньне міліцыянтам). Суд прызначыў Аляксандру 15 сутак арышту.

Затрымалі анархіста Сяргея Жардзецкага

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што затрыманы Сяргей Жардзецкі «займаўся распаўсюдам матэрыялаў, якія падахвочваюць да гвалту, навязваў свае радыкальныя погляды іншым карыстальнікам інтэрнэту», піша «Вясна».

Былую супрацоўніцу службы «Адно акно» вінавацяць у перадачы тэлеграм-каналам асабістых дадзеных сілавікоў

Праўладныя каналы паведамляюць пра затрыманьне ў Менску Сьвятланы Бычкоўскай, паведамляе «Вясна». У «пакаянным відэа» жанчына кажа, што працавала ў службе «Адно акно» Кастрычніцкага раёну Менску і перадала асабістыя дадзеныя сілавікоў тэлеграм-каналам.

Жанчыне інкрымінавана ч.3 арт. 130 (распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасьці). Ёй пагражае да 12 гадоў калёніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG