Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм'ер Брытаніі паабяцаў прэзыдэнту Ўкраіны паставіць бранетэхніку «ў найбліжэйшыя дні»


Прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі і прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан у Кіеве, 9 красавіка 2022
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі і прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан у Кіеве, 9 красавіка 2022

Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан паабяцаў прэзыдэнту Украіны Ўладзіміру Зяленскаму паставіць бранетэхніку «ў найбліжэйшыя дні», паведамляе прэс-служба брытанскага ўраду.

У тэлефоннай размове Джонсан запэўніў Зяленскага, што Вялікабрытанія «працягне прадастаўляць Украіне сродкі для самаабароны».

Брытанскі прэмʼер-міністар таксама запэўніў прэзыдэнта Ўкраіны, што працягне супрацоўніцтва з партнэрамі і саюзьнікамі, каб «забясьпечыць здольнасьць Украіны абараніць свой сувэрэнітэт у найбліжэйшыя тыдні і месяцы».

Вялікабрытанія зьяўляецца адной з самых актыўных заходніх краінаў у падтрымцы Ўкраіны перад расейскай агрэсіяй. На мінулым тыдні, пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, офіс прэмʼер-міністра Барыса Джонсана абвясьціў, што Вялікабрытанія паставіць Украіне 120 браніраваных машын і новыя супрацькарабельныя ракетныя комплексы.

9 красавіка прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў перамовы з прэмʼер-міністрам Вялікабрытаніі Борысам Джонсанам, які прыбыў у Кіеў без папярэдняга паведамленьня.

Паводле вынікаў перамоваў з Джонсанам, Зяленскі заклікаў да «яшчэ большага ціску» на Расею з мэтай аказаньня ўкраінцам дапамогі ў «абароне і санкцыях». Іншыя краіны павінны браць прыклад з Вялікабрытаніі, сказаў Зяленскі, дадаўшы, што настаў час «увесьці поўнае эмбарга на энэргетычны сэктар Расеі, павялічыць пастаўкі зброі ва Ўкраіну».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG