У заяве МЗС Расеі гаворыцца, што рашэньне прынята «ў сувязі з беспрэцэдэнтнымі варожымі дзеяньнямі ўраду Вялікай Брытаніі, якія выявіліся, у прыватнасьці, ва ўвядзеньні санкцый у дачыненьні да вышэйшых службовых асобаў Расейскай Фэдэрацыі».
«Русафобскі курс брытанскіх уладаў, якія ставяць сваёй асноўнай задачай распальваньне нэгатыўнага стаўленьня да нашай краіны, згортваньне двухбаковых сувязяў практычна ва ўсіх абласьцях, наносіць шкоду дабрабыту і інтарэсам жыхароў самой Брытаніі», — гаворыцца ў заяве.
Забарона на ўезд у Расею распаўсюджваецца на 13 чалавек. У «чорны сьпіс» трапілі прэмʼер-міністар Борыс Джонсан, міністар замежных спраў Элізабэт Трас, міністар юстыцыі Дамінік Рааб, міністар абароны Бэн Уолес і яго намесьнік, экс-прэмʼер, дэпутат парлямэнту Тэрэза Мэй, кіраўнікі МУС, Міністэрства фінансаў, транспарту і іншых міністрэстваў.