Марыюпаль ужо больш за 50 дзён знаходзіцца ў поўнай блякадзе расейскіх войскаў, Расея працягвае абстрэльваць яго з артылерыі, танкаў і іншых відаў зброі. У самім горадзе ідуць баі, частка гораду захопленая расейскімі войскамі, частку (найперш завод «Азоўсталь») усё яшчэ ўтрымліваюць украінскія вайскоўцы.