Згодна з дакумэнтам, ліміт бязмытнага ўвозу тавараў, якія шлюць поштаю фізычным асобам з-за мяжы, павялічваецца да ўзроўню, які дзейнічае ва ўсіх астатніх дзяржавах — чальцах Эўразійскага эканамічнага саюзу.
Пасьля ўступленьня ўказу ў сілу норма бязмытнага ўвозу складзе 1 тысячу эўра і 31 кг. Такі парадак будзе дзейнічаць да 1 кастрычніка 2022 году, потым норма бязмытнага ўвозу зьнізіцца да 200 эўра, але вага застанецца тая самая — 31 кг.
- У Беларусі дагэтуль дзейнічалі ліміты 22 эўра і 10 кг на адну пасылку. Пры гэтым колькасьць бандэроляў, якія можна атрымаць за месяц, не абмяжоўвалася.