Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памежны камітэт Беларусі пацьвердзіў увядзеньне бязьвізавага рэжыму для грамадзян Літвы і Латвіі на адзін месяц


Памежны пераход. Ілюстрацыйнае фота
Памежны пераход. Ілюстрацыйнае фота

13 красавіка Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі заявіў, што разглядае магчымасьць увесьці «бязьвіз» для жыхароў суседніх зь Беларусьсю краін Эўразьвязу.

Перасякаць мяжу бязь візы для названай катэгорыі грамадзян будзе магчыма ў пунктах пропуску на беларуска-латвійскім і беларуска-літоўскім участках мяжы. Гэты парадак будзе дзейнічаць з 00:00 гадзін 15 красавіка па 15 траўня ўключна, паведаміў Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.

Для перасячэньня мяжы грамадзянам Латвіі і Літвы спатрэбіцца пашпарт, страхоўка, ПЦР-тэст або сэртыфікат аб вакцынацыі, неабходная сума грошай (дзьве базавыя велічыні на дзень знаходжаньня) або выпіска з банку.

«З 00:00 гадзін 16.04.2022 грамадзянам Латвіі і Літвы бязьвізавы ўезд на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь», — такія абвесткі заўважылі беларусы на памежных пунктах пропуску, піша «Белсат».

«У інтарэсах умацаваньня добрасуседзкіх адносін і разьвіцьця ўязнога турызму зараз беларускім бокам разглядаецца пытаньне аб дазволе грамадзянам сумежных дзяржаў ЭЗ права бязьвізавага ўезду, выезду і знаходжаньня ў Беларусі», — адзначалася на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэту Рэспублікі Беларусь.

У ведамстве напісалі, што прапрацоўваюць мэханізм, які дае магчымасьць гэтай катэгорыі грамадзян наведваць памежную зону бяз пропуску.

«Пасьля адмены каранавірусных абмежаваньняў на перасячэньне беларускай мяжы фіксуецца павелічэньне колькасьці замежных грамадзян, якія прыбываюць з сумежных краін ЭЗ», — гаварылася ў паведамленьні ведамства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG