Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праўладнага блогера асудзілі за «дыскрэдытацыю Беларусі» на паўтара года калёніі


Яўген Катляроў, архіўнае фота
Яўген Катляроў, архіўнае фота

У судзе Навабеліцкага раёна Гомля 8 кастрычніка агучылі прысуд праўладнаму блогеру і правакатару Яўгену Катлярову (псэўданім Яўген Какойта).

Яго абвінавацілі паводле трох «палітычных» артыкулаў, сярод іх дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1) і абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Яму прызначылі паўтара года калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму, піша @flagshtok. Прысуд вынес Генадзь Калацэй.

Раней Катляроў стаў вядомы тым, што яго даносы сталі падставай для абвінавачвання некалькіх гамельчукоў паводле адміністрацыйных і крымінальных артыкулаў. У 2023 годзе Катляроў скіраваў увагу на законнасьць дзеяньняў мясцовых уладаў, за што яго шукала міліцыя і зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня.

Што вядома пра Катлярова

Катляроў — гомельскі праўладны блогер, які неаднаразова спрабаваў распаўсюдзіць фэйкавую інфармацыю, каб дыскрэдытаваць недзяржаўныя СМІ. Ён таксама правакаваў людзей і потым даваў супраць іх паказаньні. У прыватнасьці, у 2022 годзе ён выступаў на судзе супраць праваабаронца Леаніда Судаленкі. Як потым пісаў Судаленка, «калі я яшчэ знаходзіўся ў ІЧУ і не была яшчэ заведзеная справа, у СК супраць мяне даў паказаньні Катляроў, які галаслоўна абвінаваціў мяне ў арганізацыі ўсіх пратэстаў у Гомлі. Гэтыя ягоныя паказаньні чалавек у мантыі судзьдзі паклаў у аснову абвінавачаньня ў прысудзе».

У красавіку 2022 году Катляроў паскардзіўся на дзьвюх дзяўчат, якія пакінулі пад дворнікам яго машыны антываеннае пасланьне. Іх зьняў відэарэгістратар. Пазьней на праўладных тэлеграм-каналах зьявілася відэа з затрыманай, якая «прызнаецца» ў тым, што раздрукавала ўлёткі дома, а потым расклейвала і раскладвала іх па машынах на паркоўцы.

Аднак на пачатку 2024 году Катляроў абнародаваў у сваіх сацсетках відэа, у якім паведаміў, што яго аштрафавалі на 15 базавых велічыняў па абвінавачваньні ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў. У тым відэа ён таксама расказаў, што схадзіў на прыём у Гомельскі аблвыканкам і пасьля гэтага расчараваўся ва ўладзе.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG