Нам удалося пагаварыць з Вольгай, уласьніцай крамы «Фасон». Яна кажа, што маек ужо няма — усе прадаліся. Каштавалі па 35 рублёў. А прывезьлі іх былі з Масквы, на знак падтрымкі расейскай арміі і спэцапэрацыі ва Ўкраіне.
«Не хвалюйцеся, мы іх на першы плян ня вывесілі, выключна ад таго, што мы ўкраінскі народ таксама падтрымліваем, таму што ў нас і пастаянныя пакупнікі ёсьць украінскія. Таму мы неяк так вырашылі, што ня вельмі гэта правільна, але асабіста мая думка — мы за Пуціна, мы падтрымліваем гэтую спэцапэрацыю. Хай гэтую майку носяць... Мы іх прывозілі ў падтрымку нашай, расейскай... ня тое што там нашай, ня нашай, але мы падтрымлівалі гэтую апэрацыю з самага пачатку», — сказала Вольга.
Вытворца маек — расейскі брэнд «Боевая Россия» — мае ў асартымэнце багата прынтоў на розныя тэмы, у тым ліку з сымбалямі СССР і Расейскай імпэрыі.
Вось такія майкі гэтага брэнду прадаюцца па 35 рублёў на папулярным і ў Беларусі расейскім маркетплэйсе OZON.RU.