Старшыня палітрады партыі «Апазыцыйная плятформа — За жыцьцё» Віктар Медзьвядчук — украінскі палітык, які мае шчыльныя асабістыя сувязі з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным.
19 лютага на маёмасьць Медзьведчука і яго жонкі Аксаны Марчанкі наклала санкцыі Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны. Да гэтага прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ўвёў у дзеяньне рашэньне СНБА аб санкцыях у дачыненьні да народнага дэпутата з фракцыі «Апазыцыйная плятформа — За жыцьцё» і паплечніка Медзьведчука Тараса Козака і васьмі юрыдычных асоб і забараніў трансьляцыю ва Ўкраіне тэлеканалаў «112 Украіна», NewsOne і ZiK, якія яму належаць.
Медзьвядчук знаходзіўся ва Ўкраіне пад кругласуткавым хатнім арыштам па факце дзяржаўнай здрады і садзейнічаньня тэрарыстычнай дзейнасьці, аднак пазьней яму зьмянілі меру стрыманьня. 26 лютага Генпракуратура даручыла Нацпаліцыі праверыць наяўнасьць Медзьведчука па адрасе, дзе ён знаходзіцца пад хатнім арыштам. Аднак Медзьведчука на месцы не аказалася.